ХІХ абласны фестываль «Напеў зямлі маёй»

25.11.2023
25 лістапада ў палацы культуры ім. Максіма Горкага г. Барысава прайшоў ХІХ абласны фестываль «Напеў зямлі маёй», які штогод дарыць цудоўныя сустрэчы з творчасцю лепшых аматарскіх калектываў Міншчыны і збірае выканаўцаў з 23 раёнаў!

!!!ЛогоНапевКожнаму з удзельнікаў прадставілась магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы. Па ўмовах конкурсу кожны з нумароў павінен быў адлюстроўваць культурныя асаблівасці рэгіёна, кранаць тэмы 80-годдзя Вызвалення Беларусі, важныя знакавыя падзеі ў 2024 годзе. Таксама журы ўлічвала выкарыстанне новых ідэй, арыгінальных рэжысёрскіх рашэнняў і сучасных тэхналогій.
Адкрывала абласны фестываль начальнік галоўнага упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Канстанцінаўна Шахоцька.
Усе калектывы паказалі высокі узровень падрыхтоўкі і прадэманстравали адметныя і самабытныя конкурсныя выступы. Кампетэнтнае журы пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я.Фінберга» Максіма Мікалаевіча Расохі вызначыла лепшых выканаўцаў:
Гран-пры фестывалю, сертыфікат на мікрааўтобус, атрымалі творчыя калектывы Нясвіжскага раёна.
Дыплом Лаўрэата І ступені атрымалі творчыя калектывы Барысау́скага раёна.
Дыплом Лаўрэата II ступені атрымалі творчыя калектывы Дзяржынскага раёна.
Дыплом Лаўрэата IIІ ступені атрымалі творчыя калектывы Любанскага раёна.
У намінацыі «За творчае ўвасабленне гістарычнай тэматыкі» атрымалі перамогу творчыя калектывы Мінскага раёна.
Таксама вызначылі пераможцаў у наступных намінацыях:
«За ўвасабленне беларускай танцавальнай культуры ў аматарскім харэаграфічным мастацтве» узнагароджаны творчыя калектывы Бярэзінскага раёна.
«За захаванне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна» узнагароджаны калектывы Мядзельскага раёна.
«За далучэнне дзяцей і моладзі да беларускіх нацыянальных традыцый» узнагароджаны калектывы Слуцкага раёна.
«За творчы ўклад у развіццё беларускай песеннай культуры» узнагароджаны калектывы Клецкага раёна.
«За захаванне музычнай спадчыны» узнагароджаны калектывы Стаўбцоўскага раёна.
У намінацыі «За прапаганду нацыянальнай інструментальнай музыкі» узнагароджаны калектывы Салігорскага раёна.

Меню раздела