ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

10.06.2022
10 чэрвеня 2022 Урачыстае адкрыццё ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022” Канцэртная праграма “ХХІ – АДЛIК НОВАГА ЧАСУ. ПАЧАТАК” Урачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму адбудзецца на сцэне летняга Амфітэатра. Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць прэм’еру канцэрта “ХХІ – адлік новага часу. Пачатак” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха. ♦️У канцэрце прымуць удзел: народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, Ірына Дарафеева, Наталля Тамэла, Дзмітрый Качароўскі, Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” і іншыя. Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні “Маладзечна – 2022”. 10 – 11 чэрвеня 2022 года

Меню раздела