ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна - 2023”

09.06.2023

00010

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна - 2023” адбыўся сёлета ў дваццаць другі раз. Канцэпцыя гэтага творчага форуму была заснавана на агульнанацыянальным культурным свяце, накіраваным на далучэнне нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, развіццё музычнага і песеннага мастацтва беларускіх аўтараў, захаванне беларускай мовы і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, аб’яднанне творчых сіл, пераемнасць пакаленняў.

Лейтматывам урачыстай падзеі стў аб’яўлены Год міру і стварэння. Гэта тэма знайшла сваё адлюстраванне ў мерапрыемствах розных жанраў і накірункаў, цікавых і захапляльных пляцоўках. Атмасфера фестывалю была прасякнута духам творчасці і нацыянальнай самасвядомасці. На галоўных гарадскіх пляцоўках 9 – 10 чэрвеня адбыліся шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

У разнапланавую праграму фестывалю таксама быў ўключаны шэраг новых мерапрыемстваў на Цэнтральнай плошчы горада, сярод якіх вячэрні паказ мастацкіх фільмаў пад адкрытым небам “Магія начы” (9 чэрвеня, 23.00 – 02.00). Адбыўся паказ фільмаў: “Белыя росы”, “Белыя росы – 2”.

9 чэрвеня

10 чэрвеня

Больш інфмармацыі на сайце Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” festyval.by

Меню раздела