Маладзечна пайшло насустрач шлягерам на закрыцці фестывалю беларускай песні і паэзіі

15.06.2021
Заключны гала-канцэрт ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі пад назвай “Маладзечна – насустрач шлягерам” у Амфітэатры адкрылі народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна і Уладзімір Громаў.

На сцэне сустрэліся беларускія паэты, кампазітары і артысты, якія на працягу 20 гадоў бралі ўдзел у жыцці фестывалю, песні якіх упрыгожвалі канцэрты фестывальных дзён. Сярод іх народны артыст Беларусі, кампазітар Васіль Раінчык, заслужаныя артысты Беларусі Аляксандр Саладуха, Жанет, Алёна Ланская, Вікторыя Алешка, кампазітар Алена Атрашкевіч, лаўрэаты конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў і іншыя. Завяршыўся вечар пад песню “Прыязджайце да нас у Беларусь” заслужанага дзеяча мастацтваў Алега Елісеенкава. Падчас яе на сцэну выйшлі ўсе, хто выступаў на канцэрце. Гледачы апладзіравалі артыстам стоячы.

Меню раздела