У Маладзечанскім раёне адбылося традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», прысвечанае памяці Максіма Багдановіча

27.07.2021
24 ліпеня у вёсцы Ракуцёўшчына, у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры "Фальварак Ракуцёўшчына" ў Маладзечанскім раёне адбылося традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», прысвечанае памяці Максіма Багдановіча.

Маладзечаншчына багата на лiтаратурную спадчыну. Праз яе пралягае турыстычны маршрут «Па слядах вялікіх паэтаў і музыкаў». Пачынаецца ен з Вязынкi - радзiмы класiка беларускай лiтаратуры Янкi Купалы. Потым шлях iдзе праз Ракуцёўшчыну, звязаную з Максiмам Багдановiчам, далей - вёска Мясата. У Мясаце нарадзіўся Томаш Зан, таленавіты пісьменнік і паплечнік Адама Міцкевіча.

Маладзечанцы ганарацца i беражна захоўваюць памяць аб жыццi i творчасцi Максiма Багдановiча. Менавiта Ракуцёўшчына стала месцам, дзе адбыўся яго творчы ўзлёт. У малянiўчых краявiдах за кароткі час былі створаны яго лепшыя творы. Пазней гэты перыяд жыцця крытыкi назавуць «Ракуцеўскае лета», час, калi Максiм Багдановiч стаў "песняром чыстай прыгажосці".

Са сцэны гучалi вершы паэта ў выкананнi маладых выканаўцаў i прыхiльнiкаў беларускай паэзii, народныя песнi. 

 

Паводле матэрыялаў "Маладзечанская газета"

Меню раздела