Сёння ў Мінску разглядалі пытанне эфектыўнасці выканання канвенцыі ЮНЭСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны

26.08.2021
У Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Аналіз эфектыўнасці выканання канвенцыі ЮНЭСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў межах падрыхтоўкі перыядычнай нацыянальнай справаздачы».

На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і абласных выканаўчых камітэтаў, супрацоўнікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» і іншыя спецыялісты, якія займаюцца праблемамі захавання НКС.
На пасяджэнні былі разгледжаны шматлікія пытанні ў кантэксце аховы і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Падчас дакладаў і дыскусій удзельнікі семінара абмяняліся вопытам супрацоўніцтва ў сферы павышэння дасведчанасці ў адносінах да нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прааналізавалі ўплыў захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны на ўстойлівае развіццё, турыстычна-рэкрэацыйны і эканамічны патэнцыял раёнаў, а таксама ўплыў НКС на грамадскую згоду і ўзаемаразуменне.



З дакладам на тэму «Супрацоўніцтва ўстаноў культуры, адукацыі, турызму і рэлігійных арганізацый па падтрымцы і захаванні нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Мінскай вобласці, уключаных у спісы ЮНЕСКА» выступіў галоўны спецыяліст аддзела культуры галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Раман Мікалаевіч Мамчанка.



Было таксама абмеркавана пытанне падрыхтоўкі да міжнароднага семінара па абмене вопытам аховы нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ў краінах СНД у 2022 годзе.
Вынікі семінара падвяла Ала Барысаўна Сташкевіч, дырэктар фонду «Культурная спадчына і сучаснасць», член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях ЮНЕСКА.

 

Меню раздела