XXVІІІ Дзень беларускага пісьменства прайшоў у г. Копыль

05.09.2021
4-5 верасня 2021 года ў Капылі прайшоў XXVІІІ Дзень беларускага пісьменства пад дэвізам «Слова нас аб’ядноўвае». Галоўнай тэмай маштабнага мерапрыемства стаў Год народнага адзінства.

4-5 верасня 2021 года ў Капылі прайшоў XXVІІІ Дзень беларускага пісьменства пад дэвізам «Слова нас аб’ядноўвае». Галоўнай тэмай маштабнага мерапрыемства стаў Год народнага адзінства.

Традыцыя святкаваць Дзень беларускага пісьменства і друку пачалася ў 1994 годзе, калі 28 жніўня ў Полацку ўпершыню прайшлі ўрачыстасці ў гонар гэтага свята. Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сталіцамі маштабнай урачыстасці ўжо станавіліся Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім і Бялынічы.

Афіцыйнае адкрыццё XXVІІІ Дня беларускага пісьменства ў Капылі адбылося на галоўнай сцэне свята. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка зачытаў прывітанне гасцям Дня беларускага пісьменства, накіраванае Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік краіны адзначыў, што ў Год народнага адзінства свята праводзіцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзіліся многія вядомыя дзеячы Беларусі. Да гасцей звярнуліся старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

день письменности 2 День Письменности1

Капыль прымаў удзельнікаў Дня пісьменства абноўленым і святочным: прыведзены ў парадак вуліцы і дамы, аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Акрамя таго, у горадзе пабудавалі новыя аб’екты. З’явілася скейт-пляцоўка, а таксама кінатэатр. Адным з самых значных абноўленых аб’ектаў Капыля да Дня беларускага пісьменства стаў адміністрацыйны будынак паштовай сувязі РУП «Белпошта».

Побач з раённым краязнаўчым музеем ўсталявалі помнік Цішкі Гартнага, а ў існуючым скверы ўладкавалі Алею пісьменнікаў. Там з’явілася 17 інтэрактыўных лавак з інфармацыяй пра знакамітасцей, якія нарадзіліся ў Капыльскім рэгіёне. Для кожнага аб’екта зрабілі ўнікальны QR-код, які дапаможа атрымаць доступ да біяграфіі пісьменніка і пазнаёміцца з творамі, якія ён напісаў.

Асаблівая ўвага нададзена цэнтральнай плошчы, дзе падчас свята разгарнуліся асноўныя гулянні. Цэнтральная пляцоўка «Адзінства» была аформлена ў адпаведнасці з зададзенай тэмай – на ёй былі прадстаўлены газеты і часопісы 1921-1939 гадоў. Выстава мела назву «17 верасня – Дзень народнага адзінства».

У Капыльскім раённым цэнтры культуры 4 верасня адбылася літаратурная імпрэза, якая аб’яднала паэтаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі. У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 100 аўтараў. На пляцоўцы «Словы пiсьменнiка» прайшлі літаратурна-гістарычныя віктарыны, адбыліся прэзентацыі, аўтограф-сесіі.

Прыцягвалі ўвагу ўдзельнікаў і гасцей свята тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах. Напрыклад, пляцоўка «Традыцыі і сучаснасць» прадстаўляла выставу кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі, экспазіцыю традыцыйнага народнага касцюма рэгіёнаў Мінскай вобласці і дэманстрацыю абраду «Цары», уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Тут яшчэ была прадстаўлена магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе.

«Літаратурны батл» прыцягнуў увагу выступленнем ўдзельнікаў народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці». Таксама спадабаўся інтэрактыў «Літаратурная мазаіка» (конкурс эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны і інш.) Кожны жадаючы змог прачытаць верш ці ўрывак з прозы. Трансляцыя чытання ажыццяўлялася праз youtube-канал і сацсеткі мерапрыемства.

 Литературное кафе литературное кафе1

Сцэнічная пляцоўка «Народныя таленты Міншчыны» зацікавіла выступленнем аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, а пляцоўка «З гульнёй праз стагоддзі»інтэрактыўнымі майстар-класамі з прыцягненнем гледачоў у беларускія народныя гульні.

любительские коллективы любительские коллективы5

І якое свята без удзелу дзяцей. Дзіцячая пляцоўка ўключала інтэрактыўныя экспазіцыі дзіцячых бібліятэк Мінскай вобласці; мастацкі пленэр навучэнцаў ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў»; квэст-гульні, атракцыёны.

Надзвычай светлым і цёплым момантам на свяце стала  ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага творчасці пісьменнікаў Капыльшчыны «Малая радзіма вялікіх людзей».

Выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Рамесніцкі гасцінец» і прэзентацыя брэндаў Капыльскага раёна (традыцыя закладнога ткацтва ручнікоў, якая мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і інш.) раўнадушнымі не пакінула нікога.

ДПИ ДПИ 4

На асноўны дзень фестывалю прыйшліся самыя важныя мерапрыемствы – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі; цырымонія гашэння канверта і арыгінальнай маркі, прысвечаных да XXVIII Дня беларускага пісьменства.

Несумненна, кульмінацыяй свята стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі за творы, напісаныя ў 2020 годзе.

Пераможцам у намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі» стаў Віктар Шніп за зборнік «Белае, чорнае і залатое», а ў намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і ...» – Віктар Праўдзін.

У намінацыі літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства адзначана кніга Аляксандра Карлюкевіча «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі», а лепшымі публіцыстычнымі творамі названы кнігі «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця», «Мой фізмат» (серыя «Люстэрка лёсу») Аляксандра Радзькова. У намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» перамагла Валянціна Паліканіна са сваёй кнігай «Усіх мацней дабрыня». Лепшым дэбютантам стала Кацярына Стройлава з кнігай «Насустрач Любові».

День письменности5 день письменности 3

Наступны Дзень пісьменства адбудзецца ў Добрушы. Кіраўнік Добрушскага раёна падзякаваў за такі гонар і запрасіў усіх беларусаў ў 2022 годзе прыехаць да іх на Дзень беларускага пісьменства.

Добры настрой сваімі яркімі музычнымі нумарамі капылянам і гасцям горада ў гэты дзень дарылі творчыя калектывы і вядомыя зоркі беларускай эстрады. Асабліва запамінальным застанецца VII абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі» з тэматычнай выставай твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гумарыстычнага характару.

Копыльские потехи 2 Копыльские потехи

Меню раздела