Вынікі абласнога музычна-паэтычнага конкурсу «Адкрытым сэрцам чую кліч Радзімы»

08.09.2021
На Дні беларускага пісьменства, які праходзіў 4-5 верасня ў г. Копыль Мінскай вобласці, былі падведзены вынікі музычна-паэтычнага конкурсу «Адкрытым сэрцам чую кліч Радзімы».

На Дні беларускага пісьменства, які праходзіў 4-5 верасня ў г. Копыль Мінскай вобласці, былі падведзены вынікі музычна-паэтычнага конкурсу «Адкрытым сэрцам чую кліч Радзімы». Прафесійнае журы ў складзе членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Іны Фраловай, Юрыя Гарбачова, Бажэны Ганушкінай, члена Саюза беларускіх кампазітараў Элы Андрэенка, а таксама галоўных спецыялістаў Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці разам з дырэктарам Ірынай Пазняк (старшынёй журы) ацанілі лепшыя работы.
Дыпламантамі сталі:
ПАЭТЫ
Узроставая група 10-16 гадоў:
1. Дыплом 1 ступені – Прохарава Ангеліна (г. Вілейка)
2. Дыплом 2 ступені – Коршук Мікіта (Капыльскі раён, в. Слабада-Кучынка)
Узроставая група 17-33 гадоў:
1. Дыплом 1 ступені – Швядко Настасся (Мінскі раён, а/г Пятрышкі)
2. Дыплом 2 ступені – Крывашлыкава Ірына (Салігорскі раён, а/г Хорастава)
3. Дыплом 3 ступені – Суднік Марына (г. Нясвіж)
Узроставая група ад 33 гадоў:
1. Дыплом 1 ступені – Хацкевіч Аксана (г. Дзяржынск)
3. Дыплом 2 ступені – Коршук Марына (Капыльскі раён, в. Слабада-Кучынка)
2. Дыплом 3 ступені – Жук Святлана (г. Клецк)

КАМПАЗІТАРЫ
Узроставая група 15-27 гадоў:
1. Дыплом 1 ступені – Касцюкевіч Алёна (г. Салігорск), за песню «Магнолия»
2. Дыплом 2 ступені – Аўрацэвіч Мікіта (г. Вілейка), за песню «Аблокі і я»
Узроставая група ад 28 гадоў:
1. Дыплом 1 ступені – Пратасевіч Сяргей (г. Слуцк), за песню «Старадарожчына мая»
2. Дыплом 2 ступені – Войтава Святлана (г. Маладзечна) за песню «Мир бесценен»
3. Дыплом 2 ступені – Баранаў Аляксей (г. Дзяржынск) за песню «Беларусь»
4. Дыплом 3 ступені – Мягкі Анатолій (а/г Калодзішчы, Мінскі раён)

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!

Меню раздела