Абласное свята нацыянальных культур
11.12.2021У свяце прынялі ўдзел аматарскія калектывы, асобныя выканаўцы, народныя майстры розных нацыянальнасцей з Барысаўскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Нясвіжскага, Смалявіцкага, Старадарожскага раёнаў агульнай колькасцю 80 чалавек.
Сярод іх удзельнікі культурна-асветніцкага аб’яднання ўкраінцаў «Краяны» (г.Маладзечна) і культурна-асветніцкага аб’яднання ўкраінцаў «Обрий» (Мінскі раён) Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра», народнага аматарскага аб’яднання прадстаўнікоў нацыянальных культур «Шматгалоссе» Печынскага ГДК Барысаўскага раёна, Дома Польскага Івянецкага гарпасялковага аддзела і Маладзечанскага гарадскога аддзела культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі», асобныя выканаўцы розных нацыянальнасцей з Барысаўскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Нясвіжскага, Смалявіцкага, Старадарожскага раёнаў.
Рэспубліканскае журы ў хуткім часе вызначыць удзельнікаў ад Мінскай вобласці, якія будуць запрошаны на заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г.Гродна летам 2022 года.