Не тое дорага, што золата, а тое дорага, што добрага майстра
11.01.2022У трох залах прадстаўлены лепшыя дыпломныя работы рознай тэматыкі выпускнікоў аддзялення ДПМ, а таксама частка вучэбных работ. У першай зале можна ўбачыць вырабы з саломкі і эксперыментальны тэстыль, у другой – саломапляценне і разьбу па дрэве. Трэцяя зала прысвечана памяці народнага майстра Вікторыі Чырвонцавай, дзякуючы якой у нашай краіне шырока вядома маладзечанская школа выцінанкі.
З экспазіцыяй прысутных знаёміла старшыня камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» Людміла Валковіч-Борыс.
Высока адзначыла ўзровень работ начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька.
-- У чарговы раз мы пераканаліся, наколькі багаты на таленты беларускі народ. Мастацкія работы могуць упрыгожыць любую выставачную галерэю. У іх адлюстраваны гісторыя нашай краіны, яе традыцыі, якія беражліва захоўваюцца і памнажаюцца моладдзю. Такая мастацкая прастора павінна быць адкрытай для наведвальнікаў. Тут ёсць што паказаць, чым здзівіць і парадаваць маладзечанцаў і гасцей, -- адзначыла Ала Канстанцінаўна.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Таццяна Хмель, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама Яўгеній Асташоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Вольга Клепакова, кіраўніцтва і выкладчыкі музычнага каледжа, работнікі культуры,творчая моладзь.
Тэкст і фота: Людміла ЦАР.