Сучаснае мінулае

21.10.2022
У галерэі «Цэнтр» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава «Сучаснае мінулае».

У галерэі «Цэнтр» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава «Сучаснае мінулае».
На выставе прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў і выпускнікоў каледжа ў такіх відах выяўленчага мастацтва як жывапіс, графіка і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Маючы асабісты стыль кожны навучэнец дэманструе свой талент і ўнікальнасць
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава плённа працуюць на Міншчыне і ў іншых кутках Беларусі. Гэта важны ўнёсак у фарміраваннем культурнага асяроддзя Мінскай вобласці. Мы спадзяемся, што выстава «Сучаснае мінулае» стане выдатным падарункам для тых, хто цікавіцца арыгінальнай самабытнай культурай, шляхам станаўлення і развіцця беларускага мастацтва.

 

Меню раздела