Пачала работу выстава “Свет вачыма дзяцей”, прысвечаная Сусветнаму дню распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму

05.04.2023
З 4 красавіка ў музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” пачала работу выстава “Свет вачыма дзяцей”, прысвечаная Сусветнаму дню распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму.

IMG_20230407_105430Выстава задуманая як сацыяльны і інклюзійны праект, закліканы расказаць і нагадаць пра такіх дзяцей, расказаць пра асаблівасці іх развіцця, зняць стыгму з “іншых” дзяцей, якіх не варта баяцца — трэба проста ведаць пра іх і ведаць, як сябе з імі паводзіць, распавядаць пра гэта сваім дзецям, бацькам, сябрам і знаёмым...
На выставе прадстаўленыя работы дзяцей, якія займаюцца ў майстэрні “Добрая справа” і навучэнцаў Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

МДГА “Добрая справа. Дапамога людзям з аўтызмам”, якая працуе ў Беларусі з 2015 года. Дзейнасцю арганізацыі ахоплена каля 200 сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам.

Заслаўская дзіцячая школа мастацтва — вядучая ўстанова дзіцячай мастацкай адукацыі Мінскага раёна. Экспанаванне работ яе навучэнцаў поруч з выхаванцамі майстэрні грунтуецца на прынцыпе інклюзіўнай адукацыі і інтэгравання.
Больш пра праект можна даведацца па спасылцы http://zaslaue.museum.by/be/node/67557

Меню раздела