У аграгарадку Маркава, пасля службы ў царкве Святой Жываначальнай Троіцы, па традыцыі на Вялікдзень ладзілі карагод “Лука”

18.04.2023
16 красавіка, у аграгарадку Маркава, пасля службы ў царкве Святой Жываначальнай Троіцы, па традыцыі на Вялікдзень ладзілі карагод “Лука”.

DSC05608

Жыхары аграгарадка разам з народна-фальклорным ансамблем “Маркаўчанка” вадзілі Велікоды карагод і спявалі песню “Ой, Лука, мая Лука”.

Трэба адзначыць, што абрад “Велікодны карагод “Лука” з'яўляецца нематэрыяльным элементам гісторыка-культурнай каштоўнасці. У Мінскай вобласці такі абрад больш нідзе не праводзяць. Жыхары аграгарадка Маркава прызнаюць усю каштоўнасць абраду і лічаць яго часткай сваёй культурнай спадчыны, якую імкнуцца перадаць будучым пакаленням.

Меню раздела