ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна - 2023” запрашае!

26.05.2023

00010

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна - 2023” адбудзецца сёлета ў дваццаць другі раз. Канцэпцыя гэтага творчага форуму заснавана на агульнанацыянальным культурным свяце, накіраваным на далучэнне нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, развіццё музычнага і песеннага мастацтва беларускіх аўтараў, захаванне беларускай мовы і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, аб’яднанне творчых сіл, пераемнасць пакаленняў.

Лейтматывам урачыстай падзеі стане аб’яўлены Год міру і стварэння. Гэта тэма знойдзе сваё адлюстраванне ў мерапрыемствах розных жанраў і накірункаў, цікавых і захапляльных пляцоўках. Атмасфера фестывалю будзе прасякнута духам творчасці і нацыянальнай самасвядомасці. На галоўных гарадскіх пляцоўках 9 – 10 чэрвеня адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

У разнапланавую праграму фестывалю таксама ўключаны шэраг новых мерапрыемстваў на Цэнтральнай плошчы горада, сярод якіх вячэрні паказ мастацкіх фільмаў пад адкрытым небам “Магія начы” (9 чэрвеня, 23.00 – 02.00). Плануецца паказ фільмаў: “Белыя росы”, “Белыя росы – 2”.

9 чэрвеня

10 чэрвеня

Больш інфмармацыі на сайце Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” festyval.by

 

Меню раздела