“Зажынкі”
13.07.2023У Беларусі з даўніх гадоў народ святкаваў “Зажынкі”. Нашы продкі ведалі, што спачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй-матухнай і падзякаваць яе за падораны ўраджай. Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў цаной гэтага цудоўнага любоўнага згавору. Здаўна на Беларусі існаваў звычай: жанчыны апраналіся ў святочнае адзенне, прасілі благаславенне божага і шлі ў поле зажынаць першы сноп.
На Беларусі здаўна існуе звычай на Зажынкі падкідваць першыя снапы. Вы павінны падкінуць іх так высока, каб паспець загадаць некалькі жаданняў:
• Каб жніво прайшло без страт
• Каб тэхніка не псавалася
• Каб Бог даў здароўе ўсім удзельнікам жніва
Мы жадаем шчаслівага жніва працаўнікам. Каб на працу яны шлі з добрым настроем. Тэхніка іх не падводзіла, каб умалоты былі важкімі, а стома ад працы лёгкай і прыемнай.
З яркімі музычнымі нумарамі выступілі творчыя калектывы ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна».
Блакіт нябёс і белы бусел,
І кветка ўполі, як абрус…
Мой край завецца Беларуссю,
Хай будзе з хлебам Беларусь!