Напеў зямлі маёй
09.12.2024Гэты фестываль – адна з самых адметных фестывальных старонак Міншчыны – ахоплівае ўсю жанравую палітру народнага мастацтва, папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў.
У конкурснай праграме прымалі ўдзел аматарскія калектывы з усіх 22 рэгіёнаў Міншчыны и горада Жодзіна. Кожнаму з іх прадставілась магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм.
Патрабаванні да конкурсу з кожным фестывалем растуць. У гэтым годзе для ўдзелу ў конкурснай праграме неабходным абавязковым патрабаваннем для аддзелаў культуры, аддзелаў (упраўлення) ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў з’яўлялася ажыццяўленне пастановачнага нумару, заснаванага на літаратурных (вершы, аповесці, апавяданні) і песенных творах аўтараў, якія з’яўляюцца выхадцамі або прадстаўнікамі свайго рэгіёна.
Адкрывала абласны фестываль начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Канстанцінаўна Шахоцька.
Усе калектывы паказалі высокі узровень падрыхтоўкі і прадэманстравали адметныя і самабытныя конкурсныя выступы. Кампетэнтнае журы пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я.Фінберга» Максіма Мікалаевіча Расохі вызначыла лепшых выканаўцаў:
Гран-пры фестывалю, сертыфікат на мікрааўтобус, атрымалі творчыя калектывы Барысаўскага раёна.
Дыплом Лаўрэата І ступені атрымалі творчыя калектывы Смалявіцкага раёна.
Дыплом Лаўрэата II ступені атрымалі творчыя калектывы Пухавіцкага і Салігорскага раёнаў.
Дыплом Лаўрэата IIІ ступені атрымалі творчыя калектывы Крупскага, Нясвіжскага і Чэрвеньскага раёнаў.
У намінацыі «За творчае ўвасабленне гістарычнай тэматыкі» атрымалі перамогу творчыя калектывы Старадарожскага раёна.
Таксама вызначылі пераможцаў у наступных намінацыях:
«За далучэнне дзяцей і моладзі да актыўнай творчай дзейнасці» узнагароджаны творчыя калектывы Слуцкага раёна.
«За ўвасабленне танцавальнай культуры ў аматарскім харэаграфічным мастацтве» узнагароджаны творчыя калектывы г.Жодзіна.
«За захаванне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна» узнагароджаны калектывы Валожынскага раёна.
«За далучэнне дзяцей і моладзі да беларускіх нацыянальных традыцый» узнагароджаны калектывы Лагойскага і Клецкага раёнаў.
«За захаванне музычнай спадчыны» узнагароджаны калектывы Бярэзінскага і Вілейскага раёнаў.
У намінацыі «За прапаганду нацыянальнай інструментальнай музыкі» узнагароджаны калектывы Мінскага раёна.