Велікодныя матывы
24.03.2026
26 сакавіка ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці а 15-й гадзіне адбудзецца вернісаж адкрытай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодныя матывы».
Выстава арганізавана Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.
На выставе дэманструюцца творы больш чым 70 майстроў з усіх абласцей краіны, у тым ліку два элементы – з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: «Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці» і «Выраб велікодных вербаў (пальмаў)».